НАЗВЫ МУЧНЫХ І КРУПЯНЫХ ВЫРАБАЎ ВА ЎСТОЙЛІВЫХ АДЗІНКАХ МОВЫ: ЛІНГВАКУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ АСПЕКТ

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

А.С. САДОЎСКАЯ
М.А. ЯКАЛЦЭВІЧ

Аннотация

У кампанентны склад шматлікіх фразеалагізмаў і прыказак уваходзяць лексемы, якія абазначаюць назвы прадуктаў харчавання, сярод якіх асобна можна вылучыць тыя, што маюць адносіны да мукі, мучных і крупяных вырабаў. Аб’ектам увагі ў артыкуле сталі ўстойлівыя адзінкі мовы, якія ўтрымліваюць адзначаныя кампаненты. Разглядаецца спецыфіка іх структуры, семантычная трансфармацыя, а таксама культуралагічны накірунак. У склад шматлікіх фразеалагізмаў і прыказак уваходзіць лексема хлеб, якая ўтрымлівае ў сабе цэлы спектр значэнняў: ад асноўнага прадукта харчавання да адлюстравання розных бакоў жыцця чалавека. Радзей ужываюцца іншыя назвы мучных вырабаў: пірог, каравай, батон, калач, блін, аладка, пернік. Характарызуюцца і выразы, структурным кампанентам якіх з’яўляюцца лексемы, што маюць непасрэднае дачыненне да крупяных вырабаў – манна, зерне, крупы, пшаніца. Аналізуемыя ўстойлівыя адзінкі мовы маюць сваю нацыянальную адметнасць, з’яўляюцца адлюстраваннем менталітэту беларускага народа, яго этнакультурных асаблівасцей, агульначалавечых асноў жыццядзейнасці.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Как цитировать
(1)
САДОЎСКАЯ, А.; ЯКАЛЦЭВІЧ, М. НАЗВЫ МУЧНЫХ І КРУПЯНЫХ ВЫРАБАЎ ВА ЎСТОЙЛІВЫХ АДЗІНКАХ МОВЫ: ЛІНГВАКУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ АСПЕКТ. Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки 2021, 83-88.
Выпуск
Раздел
Языкознание
Биографии авторов

А.С. САДОЎСКАЯ, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

канд. філал. навук, дац.

М.А. ЯКАЛЦЭВІЧ, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

канд. філал. навук, дац.