Сінькова, Л.Д. Паміж тэкстам і дыскурсам: беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: гісторыя, кампаратывістыка і крытыка (літ.-крыт. артыкулы, гутаркі) / Л.Д. Сінькова. – Мінск: Паркус плюс, 2013. – 296 с.
Article Sidebar
Main Article Content
Abstract
Назва кнігі доктара філалагічных навук, прафесара Л.Д. Сіньковай аб’ядноўвае два полюсы, не геаграфічныя, – тэкст і дыскурс, не лінгвістычныя. Гэта полюсы, што склаліся па законах логікі літаратурнага крытыка і літаратуразнаўцы. Аўтар сама тлумачыць назву кнігі як актуалізаванае літаратуразнаўства: «Дыскурс – гэта таксама тэкст, толькі актуальна прамоўлены, актуалізаваны ў пэўнай сацыякультурнай сітуацыі» [1, с. 3]. У кнізе сабраны, пракаменціраваны, аб’яднаны ў раздзелы, або па праблемах, артыкулы, тэзісы, гутаркі, рэцэнзіі, што былі зроблены Л.Д. Сіньковай-Корань напрацягу больш за дваццаць год. Гэта – кніга-справаздача ці магчымасць самога аўтара перагледзець сваю навуковую дзейнасць, свае крытычныя заўвагі, мысленні наконт літаратурнага працэсу напрацягу дваццаці год. У кнізе сабраныя працы, бібліяграфія і фотаздымкі 1990–2000-х гадоў, закранаюцца гады студэнцтва (у раздзеле VІ «Згадкі і гутаркі»), аспірантуры, дактарантуры аўтара.
Article Details

This work is licensed under a Creative Commons Attribution 4.0 International License.
Н. Б. ЛЫСОВА, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
канд. філа. навук, дац.
References
Сінькова, Л.Д. Паміж тэкстам і дыскурсам: беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: гісторыя, кам-паратывістыка і крытыка (літ.-крыт. артыкулы, гутаркі) / Л.Д. Сінькова. – Мінск: Паркус плюс, 2013. – 296 с.
Most read articles by the same author(s)
- А. А. ГУГНИН, Д. А. КОНДАКОВ, Н. Б. ЛЫСОВА, Войны и катастрофы ХХ века и их осмысление в белорусской, русской и мировой литературах: международная научная конференция, Полоцк, 16 – 17 мая 3014 года, Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 10 (2014)
- N. LYSOVA, THE HISTORICAL PROSE BY LIUDMILA RUBLEWSKAYA: GENRE CHARACTERISTICS, Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 10 (2013)
- Н. Б. ЛЫСОВА, Літаратурная карта Еўропы: кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць / А.В. Вальчук [і інш.]; навук. рэд. М.У. Мікуліч; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск: Беларус. навука, 2012. – 577 с., Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 10 (2013)