СВІНЦОВЫЯ ПЛОМБЫ ХI – ХIІІ стст. З ВЫЯВАМІ СВЯТЫХ (У ЗБОРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПОЛАЦКАГА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАГА МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДНІКА)

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Л. Р. КАЛБЕКА

Анатацыя

Артыкул прысвечаны тэме свінцовых пломб XI – XIII стст. з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Разгледжаны чатырнаццаць пломб з выявамі святых. Артэфакты часткова паходзяць з гістарычных раёнаў Полацка (Запалоцкага пасада (4 прадметы), Верхняга і Ніжняга замкаў (па адным прадмеце), а часткова з’яўляюцца выпадковымі знаходкамі. З васьмі пломб, знойдзеных па-за раскопамі, 4 артэфакта выяўлены на Запалоцкім пасадзе Полацка. Месца знаходкі астатніх чатырох пломб невядома. Памеры і вага пломб з выявамі святых адпавядаюць пломбам з іншымі выявамі.


Размеркаванне полацкіх пломб з выявамі святых паводле класіфікацыі С.В. Бялецкага выявіла наяўнасць новага разрада «святы – кропка ў акружнасцях». Гэта дае падставу для пашырэння класіфікацыі і не выключае выяўлення новых класаў і разрадаў пры апрацоўцы калекцый з іншых гарадоў Беларусі.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
КАЛБЕКА, Л. Р. (2022). СВІНЦОВЫЯ ПЛОМБЫ ХI – ХIІІ стст. З ВЫЯВАМІ СВЯТЫХ (У ЗБОРЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПОЛАЦКАГА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАГА МУЗЕЯ-ЗАПАВЕДНІКА). Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі, (9), 50-54. Retrieved from https://journals.psu.by/humanities/article/view/1517
Выпуск
Раздзел
Гістарычныя навукі

Бібліяграфічныя спасылкі

Археалагічныя знаходкі з асабістай калекцыі С.Л. Міхейкі. Каталог / уклад. Н.Г. Лугіна. – Полацк : НПГКМЗ, 2010. – 174 с.

Белецкий, С.В. Введение в русскую допетровскую сфрагистику: учеб. пособие / С.В. Белецкий. – СПб. : Б.и., 2001. – 192 с.

Белецкий, С.В. Свинцовые пломбы из раскопок в Курске в 2016 г. / С.В. Белецкий, Р.С. Веретюшкин, К.В. Горлов // Записки Института истории материальной культуры. – 2017. – № 16. – С. 146–159.

Дук, Д.У. Старажытны Полацк: новыя даныя па выніках раскопак на тэрыторыі Ніжняга замка ў 2014 годзе / Д.У. Дук, А.Л. Коц // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – Вып. 27 : Вынікі даследавання першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі ў 2013–2014 гадах / навук. рэд. В.М. Ляўко. – С. 31–41.

Левко, О.Н. Начальный этап новых исследований Верхнего замка Полоцка (2018–2020 гг.) / О.Н. Левко, И.В. Магалинский, П.М. Кенько, А.Л. Коц, В.В. Черевко, А.А. Соловьев, Л.Г. Калбеко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зб. арт. V міжнар. навук. канф., Полацк, 15–16 крас. 2021 г. / Полац. дзярж. ун-т ; пад агульн. рэд. А.І. Корсак (адк. рэд.), В.У. Чараўко, У.Я. Аўсейчыка. – Наваполацк : Полац. дзярж. ун-т, 2021. – С. 48.