СЕМАНТЫЧНЫЯ ГРУПЫ ДЗЕЯСЛОЎНЫХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ СА ЗНАЧЭННЕМ КАНКРЭТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
##plugins.themes.bootstrap3.article.sidebar##
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Аўтар даследуе значэнне асобных дзеяслоўных фразеалагізмаў, пабудову семантычнай структуры субкатэгорыі дзейнасці і асобных структурна-семантычных груп. Асноўным метадам дадзенага даследавання стаў метад семантычнай ідэнтыфікацыі. Метадалагічную базу склалі працы вядучых айчынных і замежных лінгвістаў у галіне фразеалогіі і лексікалогіі. Матэрыялам даследавання паслужыў фактычны матэрыял з сучасных фразеаграфічных крыніц, а таксама аўтарская картатэка дзеяслоўных фразеалагізмаў. Апісаны адназначныя дзеяслоўныя фразеалагізмы са значэннем сацыяльнай дзейнасці, руху і перамяшчэння ў прасторы, са значэннем канкрэтных фізічных дзеянняў, накіраваных на задавальненне найбольш важных фізічных (фізіялагічных) запатрабаванняў. Абгрунтавана заканамернасць функцыянавання ў якасці аб’екта апісаных адзінак назоўнікаў са значэннем канкрэтнага прадмета як прадукта дзейнасці. Устаноўлена, што ў межах структурна-семантычных груп і семантычных падгруп дзеяслоўныя фразеалагізмы са значэннем канкрэтнай дзейнасці звязаны сінанімічнымі адносінамі. Атрыманыя вынікі могуць быць выкарыстаны ў курсах лекцый і семінарскіх заняткаў па сучаснай беларускай мове, а таксама лінгвістыцы тэксту і культуралогіі.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Гэты твор даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution» («Атрыбуцыя») 4.0 Сусветная.
В. В. МАРШЭЎСКАЯ, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
канд. філал. навук, дац.
Бібліяграфічныя спасылкі
Лебединская В.А. Процессуальные фразеологизмы современного русского языка. – Челябинск: ЧГПИ, 1987. – 80 с.
Лепешаў І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дап. для філал. фак. ВНУ. – Мінск: Выш. шк., 1998. – 271 с.
Маршэўская В.В. Субкатэгарыяльнае значэнне дзеяслоўных фразеалагізмаў // Беларуская мова і літаратура. – 2022. – № 8(250). – С. 51–55.
Маршэўская В.В. Дзеяслоўныя фразеалагізмы са значэннем міжасобасных адносін // Роднае слова. – 2022. – № 8(416). – С. 71–74.
Гайсина Р.М., Захарова И.А., Иванова Л.А. Категория отношения в языке. – Уфа: Башк. ун-т, 1997. – 173 с.
Рэкамендаваныя артыкулы аўтара (аўтараў)
- В. В. МАРШЭЎСКАЯ, ПРАДУКТЫЎНЫЯ СРОДКІ ЎТВАРЭННЯ ТРЫВАЛЬНЫХ ПАР ДЗЕЯСЛОЎНЫХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ, Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі: № 2 (2022)
- В. В. МАРШЭЎСКАЯ, ІНТЭГРАЛЬНЫЯ ПРЫМЕТЫ СІНАНІМІЧНАСЦІ ДЗЕЯСЛОЎНЫХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З СУБКАТЭГАРЫЯЛЬНЫМ ЗНАЧЭННЕМ ДЗЕЙНАСЦІ, Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі: № 4 (2024)