РАСКОПКІ НА МОГІЛЬНІКУ КАЛЯ ВЁСКІ ІВЕСЬ ГЛЫБОЦКАГА РАЁНА Ў 2013 ГОДЗЕ

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

В. У. ЧАРАЎКО

Анатацыя

Апісваюцца археалагічныя раскопкі на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2013 г. Мэтай раскопак быў працяг вывучэння пахавальных помнікаў, пачатага ў 2010 г. Ускрытая ў 2013 г. плошча склала 36 м2. Адзначаецца, што стратыграфія раскопа 2013 г. суадносіцца са стратыграфіяй шурфоў і раскопаў 2010–2012 гг. Было даследавана 7 пахаванняў (3 мужчынскіх, 2 дзіцячых; 2 пахаванні належалі дарослым, пол якіх не быў устаноўлены). Пахаванні былі пазначаны каменнымі надмагільнымі канструкцыямі. Касцякі арыентаваны галавой на паўночны захад (што фіксуецца на могільніку каля вёскі Івесь упершыню) і на захад з адхіленнем да поўначы. У чатырох пахаваннях знойдзены цвікі ад трун. Робіцца выснова, што выяўлены ў дзіцячым пахаванні інвентар (2 завушніцы) датуецца XV–XVI стст.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
ЧАРАЎКО, В. У. (2017). РАСКОПКІ НА МОГІЛЬНІКУ КАЛЯ ВЁСКІ ІВЕСЬ ГЛЫБОЦКАГА РАЁНА Ў 2013 ГОДЗЕ. Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі, (1), 82-88. Retrieved from https://journals.psu.by/humanities/article/view/3558

Бібліяграфічныя спасылкі

Клімаў, М.В. Лучанскі грунтовы могільнік 1 / М.В. Клімаў // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навуковых канферэнцый / рэдкал.: Г.У. Савіцкі [і інш.]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка, 2013. – С. 20–23.

Чараўко, В.У. Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стагоддзяў: вызначэнне, структура і класіфікацыя / В.У. Чараўко // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Сер. А. Гуманитарные науки. – 2012. – № 1. – С. 24–27.

Чараўко, В.У. Археалагічныя разведкі на грунтовым могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2010 годзе / В.У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – 2012. – Вып. 23. – С. 379–383.

Чараўко, В.У. Археалагічнае вывучэнне могільніка каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2011 г. / В.У. Чараўко // Полацк у гісторыі і культуры Еўропы : матэрыялы Міжнар. навук. канф., Полацк, 20–23 мая 2012 г. ; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.] ; навук. рэд., уклад. В.М. Ляўко. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – С. 417–426.

Чараўко, В.У. Археалагічныя раскопкі на могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага раёна ў 2012 г. / В.У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – 2014. – Вып. 25. – С. 382–389.

Емельянчик, О.А. Краниологическая характеристика населения ХIV–ХVI вв. / О.А. Емельянчик // Палеоантропология Беларуси / И.И. Саливон [и др.] ; науч. ред. И.И. Саливон, С.В. Васильнев. – Минск : Беларус. навука, 2015. – С. 123–127.

Васілевіч, У.А. Памінкі / У.А. Васілевіч // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя ; рэдкал. : І.П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1989. – С. 385.

Лобач, У.А. Міф. Прастора. Чалавек: традыцыйны культурны ландшафт беларусаў у семіятычнай перспектыве / У.А. Лобач. – Мінск : Тэхналогія, 2013. — 510 с.

Аўсейчык, У.Я. Абрад «прыкладзіны» ў беларусаў Падзвіння / У.Я. Аўсейчык // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў : зб. навук. арт. II Міжнар. навук. Канф.і (да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый ПДУ), Полацк, 17–18 крас. 2014 г. : у 2 ч. – Наваполацк : ПДУ, 2014. – Ч. 1. – С. 144–156.

Дук, Д.У. Археалагічныя раскопкі на грунтовым могільніку Туржэц 2 Полацкага раёна / Д.У. Дук // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. – 2008. – № 15. – С. 261–269.

Чараўко, В.У. Пазамагільны інвентар вясковых пахаванняў Беларускага Падзвіння ХIV–ХVIII стст.: наменклатура, інфарматыўнасць, інтэрпрэтацыя / В.У. Чараўко // Тэзісы навукова-краязнаўчай канферэнцыі да 90-годдзя Краязнаўчага музея Полацка, Полацк, 7–8 снежня 2016 г. / уклад. І.П. Воднева. – Полацк : НПГКМЗ, 2016. – С. 45–46.

Рэкамендаваныя артыкулы аўтара (аўтараў)