НЕТРАДЫЦЫЙНАЯ РЭЛІГІЙНАСЦЬ СЯРОД ПРАВАСЛАЎНАГА НАСЕЛЬНІЦТВА БССР У 1930-Я ГГ. (ПА МАТЭРЫЯЛАХ ДЗЯРЖАЎНЫХ АРХІВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ)

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Г. С. КАЛІНІНА

Анатацыя

Артыкул прысвечаны спробам выяўлення і аналізу элементаў нетрадыцыйнай рэлігійнасці ў праваслаўным асяроддзі БССР, што фарміраваліся ў 1930-я гг. пад уплывам секулярнай палітыкі савецкай дзяржавы, якая мела сваёй асноўнай мэтай паслядоўнае выцясненне рэлігіі і царквы з усіх сфер жыцця грамадства. Даследаванне праводзіцца паводле класіфікаціі тыпаў нетрадыцыйнай рэлігійнасці па структуры, распрацаванай спецыялістам па новых рэлігійных рухах У.А. Марціновічам, на аснове дакументаў дзяржаўных рэспубліканскіх і рэгіянальных архіваў Беларусі. Указваючы на некаторыя тэрміналагічныя цяжкасці, звязаныя з неакрэсленасцю ўжывання тэрміна “царкоўнік” у дзяржаўна-партыйнай дакументацыі, аўтар прыходзіць да высновы аб распаўсюджванні сярод праваслаўных вернікаў БССР такіх тыпаў нетрадыцыйнай рэлігійнасці, як культавае асяроддзе грамадства і элементы ўнутрыцаркоўнага сектанцтва, а таксама вызначае ўплыў антырэілігійнай дзяржаўнай палітыкі на пераход праваслаўных ва ўласна секты.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
КАЛІНІНА, Г. С. (2024). НЕТРАДЫЦЫЙНАЯ РЭЛІГІЙНАСЦЬ СЯРОД ПРАВАСЛАЎНАГА НАСЕЛЬНІЦТВА БССР У 1930-Я ГГ. (ПА МАТЭРЫЯЛАХ ДЗЯРЖАЎНЫХ АРХІВАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ). Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі, (1), 56-60. https://doi.org/10.52928/2070-1608-2024-69-1-56-60
Біяграфія аўтара

Г. С. КАЛІНІНА, Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінск

канд. гіст. навук, дац.

Бібліяграфічныя спасылкі

Мартинович В.А. Нетрадиционная религиозность: возникновение и миграция. – Минск: МинДА, 2015. – 559 с.

Праферансаў. Стэнаграма даклада кіраўніка ЦСУ БССР тав. Праферансава на пасяджэнні СНК БССР 21 лістап. 1928 г. па пытанні аб выніках дэмаграфічнага перапісу 1926 г. / Праферансаў. – Мінск: Выд-ва Кіраўн. Спраў СНК i Экан. Нарады БССР, 1928. – 18 с.

Раманава І.М. Кляйменне Чырвонага дракона. Усесаюзны перапіс насельніцтва 1937 года і яго трактоўка ў сялянскім дыскурсе // ARCHE. – 2012. – № 3. – С. 246–261.

Романова И. Клеймение Красного Дракона. 1937–1939 гг. в БССР. – М.: РоссПЭН, 2021. – 305 с.

Горбатов Д.С. Функции слухов в социальной среде // Ученые записки СПбГИПСР. – 2014. – Вып. 1. Т. 21. – С. 18–20.

Мартинович В.А. Письма счастья как элемент оккультной среды общества // Минские епархиальные ведомости. – 2007. – № 1. – С. 72–76.