АГЛЯД АНАЛІТЫЧНЫХ МЕТАДАЎ КІНЕМАТЫЧНАГА АНАЛІЗУ ПРЫВАДНОГА МЕХАНІЗМА ЛАНЦУЖНАГА АГРЭГАТА

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

У. А. ПАТАПАЎ
С. І. РУСАН
Л. С. СІДОР
Л. А. СІВАЧЭНКА

Анатацыя

Аўтарамі артыкула працягваецца пошук аптымальнага функцыянавання створанага імі эксперыментальнага абразца ланцужнага агрэгата. Галоўнымі часткамі ў яго структуры з’яўляюцца ланцужная рабочая камера і яе прывадны механізм. Рух ланцугоў рабочай камеры, а значыць, і дынамічнае ўздзеянне на рэчыва, якое падлягае апрацоўцы, залежыць ад кінематычных характарыстык руху звенняў прываднога механізма, найперш – крывашыпа і каромысла. Таму актуальнай з’яўляецца задача выбару алгарытма кінематычнага аналізу прываднога механізма. У даследаванні прыведзены вынікі агляду айчынных і замежных крыніц, у якіх падрабязна апісаны алгебраічны метад, метады замкнёнага вектарнага контура і пераўтварэння каардынат. Першы з іх грунтуецца на алгарытме тэарэтычнай механікі – напачатку з геаметрычнага аналізу схемы запісваюцца ўраўненні руху звенняў механізма, а затым вызначаюцца іх скорасці і паскарэнні як першая і другая вытворныя па часе. Паводле другога метаду ўраўненні руху механізма складаюцца з дапамогай замкнёнага вектарнага контура праз яго праекцыі на восі каардынат. Для кінематычнага аналізу разгледжанага механізма таксама могуць прымяняцца метады пераўтварэння каардынат, трохвугольніка, групы Асура і базіснага вектара.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
ПАТАПАЎ, У. А., РУСАН, С. І., СІДОР, Л. С., & СІВАЧЭНКА, Л. А. (2025). АГЛЯД АНАЛІТЫЧНЫХ МЕТАДАЎ КІНЕМАТЫЧНАГА АНАЛІЗУ ПРЫВАДНОГА МЕХАНІЗМА ЛАНЦУЖНАГА АГРЭГАТА. Вестник Полоцкого государственного университета. Серия B. Промышленность. Прикладные науки, (2), 8-17. https://doi.org/10.52928/2070-1616-2025-52-2-8-17
Біяграфіі аўтараў

С. І. РУСАН, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт

канд. тэхн. навук, дац.

Л. А. СІВАЧЭНКА, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Магілёў

д-р тэхн. навук, праф.

Бібліяграфічныя спасылкі

Artobolevskiy, I.I. (1988). Teoriya mekhanizmov i mashin. Moscow: Nauka. (In Russ.).

Baranov, G.G. (1975). Kurs teorii mekhanizmov i mashin: uchebnoe posobie. Moscow: Mashinostroenie. (In Russ.).

Akulich, V.K., Antsiporovich, P.P., Astakhov, E.I., Vstavskiy, E.A., Devoyno, G.N., Zinkevich, V.I. … Tsitovich, O.N. (1986). Kursovoe proektirovanie po teorii mekhanizmov i mashin. Minsk: Vyshehishaya shkola. (In Russ.).

Vikhrenko, V.S. & Groda, Ya.G. (2005). Kinematika sostavnogo i ploskoparallel'nogo dvizheniy: uchebnoe posobie. Minsk: BGTU. (In Russ.).

Borisenko, L.A. (2011). Teoriya mekhanizmov, mashin i manipulyatorov: uchebnoe posobie. Minsk: Novoe znanie. Moscow: INFRA-M. (In Russ.).

Uicker, J.J., Pennock, G.R. & Shigley, J.E. (2016). Theory of machines and mechanisms. New York: Oxford University Press.

Ozol, O.G. (1984). Teoriya mekhanizmov i mashin: [per. s latysh.]. Moscow: Nauka. (In Russ.).

Zhonghe, Ye., Zhaohui, Lan. & Smtith, M.R. (2001). Mechanisms and Machine Theory. Beijing: Higher Education Press.

Krol', D.G., Inozemtseva, N.V. & Liskovich, M.I. (2012). Kinematicheskiy analiz ploskikh rychazhnykh mekhanizmov: praktikum po kursu «Teoriya mekhanizmov i mashin». Gomel': GGTU im. P.O. Sukhogo. (In Russ.).