КАНЦЭПЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНА-ПАЛІТЫЧНАГА ЎЛАДКАВАННЯ Ў ТВОРАХ АНДРЭЯ ВОЛАНА
##plugins.themes.bootstrap3.article.sidebar##
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Разглядаецца праблема дзяржаўна-палітычнага ўладкавання ў творах выбітнага прадстаўніка грамадска-палітычнай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI ст. Андрэя Волана. Разгледжана гістарыяграфія праблемы, вызначаны яе асноўныя дасягненні і недахопы. Выяўлена сувязь ідэй А. Волана з тэарэтычна-катэгарыяльнай сістэмай, выпрацаванай у еўрапейскай грамадска-палітычнай думцы эпохі Рэнесансу. Адзначаецца, што ў творах А. Волана змяшчаліся канцэпцыя дзяржавы і права як умовы грамадзянскай свабоды, канцэпцыя станавага падзелу грамадства з прызнаннем адноснай фармальна-прававой роўнасці прадстаўнікоў усіх станаў, канцэпцыя шляхецтва, акцэнтаваная маральна-інтэлектуальнымі сентэнцыямі. Пры разглядзе пытання формы дзяржаўна-палітычнага ўладкавання ў творах А. Волана змяшчаецца ў цэлым апалагетычнае стаўленне да палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай з падкрэсліваннем асаблівага статусу арыстакратычнай эліты. Характэрнай рысай выступае істотна выражаная інтэлектуалісцкая і прафесіяналісцкая трактоўка арыстакратыі.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Гэты твор даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution» («Атрыбуцыя») 4.0 Сусветная.
І. А. БОРТНІК, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
канд. філас. навук, дац.
Бібліяграфічныя спасылкі
Волан, А. Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе / А. Волан ; пер. з лац. У. Шатон. – Мінск : Змицер Колас, 2009. – 142 с.
Волан, А. Прамова да Сената Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, або Якім павінна быць праўленне дабрачыннага караля / А. Волан // Падокшын, С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры / С.А. Падокшын. – Минск : Беларус. навука, 2003. – С. 174–181.
Волян, А. Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці / А. Волян // Спадчына. – 1991. – № 6. – С. 95–104.
Baliński, M. Pisma historyczne / M. Baliński: w 4 t. – Warszawa : G. Sennewald, 1843. – T. 3. – 213 s.
Kurnatowski, O.J. Andrej Wolan: krótki rys życia i pracy znakomitego dziłacza w wieku reformy Kościoła na Litwie / O.J. Kurnatowski. – Wilno : Znicz, 1910. – 24 s.
Jarra, E. Andrew Wolan: Sixteenth Century Polish Calvinist Writer and Philosopher of Law / E. Jarra // Studies in Polish and Comparative Law: a symposium of twelve articles ; with a foreword by H.C. Gutteridge. – London : Stevens & Sons, 1945. – P. 124–155.
Kempfi, A. Frycz a Wolan. Zapomniana karta recepcji Frycza w Polsce / A. Kempfi // Andrzej Frycz Modrzewski i problemy kultury polskiego Odrodzenia: praca zbiorowa ; pod red. T. Bieńkowskiego. – Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk : PAN, 1974. – S. 203–218.
Сокол, С.Ф. Политическая и правовая мысль Белоруссии XVI – первой половины XVII вв. / С.Ф. Сокол. – Минск : Наука и техника, 1984. – 188 с.
Сокол, С.Ф. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии второй половины XVI века / С.Ф. Сокол. – Минск : Наука и техника, 1974. – 144 с.
Падокшын, С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры / С.А. Падокшын. – Минск: Беларус. навука, 2003. – 316 с.
Падокшын, С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі / С.А. Падокшын. – Мінск : Навука і тэхніка, 1990. – 286 с.
Саверчанка, І.В. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне іранняе барока / І.В. Саверчанка. – Мінск : Тэхналогія, 1998. – 319 с.
Саверчанка, І.В. Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст. / І.В. Саверчанка. – Мінск : Беларус. думка, 2012. – 463 с.
Падалінская, А.А. “Палітыка” Арыстоцеля як падмурак для пабудовы грамадска-палітычных канцэпцый Беларусі ў эпоху Адраджэння / А.А. Падалінская // Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі : у 6 т. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне / С.І. Санько [і інш.] ; Нац. Акад. Беларусі ; Ін-т філасофіі. – Мінск : Бел. навука, 2010. – С. 194–210.
Рэкамендаваныя артыкулы аўтара (аўтараў)
- І. А. БОРТНІК, ПРАБЛЕМА СУАДНОСІН ДЗЯРЖАВЫ І ЦАРКВЫ Ў ТВОРАХ МАЦЕЯ БЕМБУСА, Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя Е. Педагагічныя навукі: № 7 (2017)
- І. А. БОРТНІК, А. А. ЕМЯЛЬЯНАЎ, РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ЎДАСКАНАЛЕННІ ПАЛІТЫКА-ПРАВАВОЙ СІСТЭМЫ Ў ТВОРАХ АНДРЭЯ ВОЛАНА, Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя Е. Педагагічныя навукі: № 15 (2015)