КРОК 1. Афармленне навуковага артыкула

Пры афармленні навуковага артыкула для публікацыі ў Весніку Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта трэба кіравацца Правіламі для аўтараў, складзенымі ў адпаведнасці з главой 5 Інструкцыі аб парадку афармлення кваліфікацыйнай навуковай работы (дысертацыі) на суісканне вучоных ступеней кандыдата і доктара навук, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі зацверджанай пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь 28.02.2014 №3.

КРОК 2. Атрыманне экспертнага заключэння

Атрымаць экспертнае заключэнне (форма Вашай установы або шаблон) ад экспертнай камісіі аб магчымасці апублікавання матэрыялаў у друку і іншых сродках масавай інфармацыі.

Аўтарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай для атрымання экспертнага заключэння трэба звярнуцца ў Аддзел суправаджэння навуковых даследаванняў.

КРОК 3. Рэгістрацыя навуковага артыкула ў электроннай рэдакцыі часопіса

Электронны варыянт артыкула для апублікавання прымаецца праз электронную рэдакцыю часопіса адпаведнай серыі:

  • зайсці на сайт часопіса
  • зарэгістравацца
  • націснуць «Адправіць артыкул» - загрузіць артыкул
  • увесці метаданыя артыкула
  • загрузіць дадатковыя файлы (экспертнае заключэнне, звесткі пра аўтара (аўтараў)
  • пацвердзіць падачу артыкула

У асабістым кабінеце аўтар можа адсочваць рух дасланага артыкула да моманту публікацыі ў часопісе.


Інструкцыя па рэгістрацыі артыкула ў электроннай рэдакцыі часопіса


У выпадку немагчымасці падачы праз электронную рэдакцыю, магчыма адпраўка артыкула на электронны адрас vestnik@psu.by (з указаннем у суправаджальным лісце серыі часопіса).

Суправаджальныя дакументы на папяровым носьбіце прымаюцца адказным сакратаром у поўным камплекце па адрасе: г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29, аўдыторыя 134 або высылаюцца паштовым адпраўленнем на адрас: 211440, вул. Блахіна, 29, г. Наваполацк, Віцебская вобл., Рэдакцыя Весніка ПДУ.