КАНЦЭПТУАЛІЗАЦЫЯ НЕАРАМАНТЫЗМУ Ў БЕЛАРУСКАЙ І ЎКРАІНСКАЙ ЛІТАРАТУРАХ ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ
##plugins.themes.bootstrap3.article.sidebar##
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Даследуецца неарамантызм як мастацка-эстэтычны напрамак канца XIX – пачатку ХХ стагоддзя, які найбольш поўна адлюстраваў філасофска-псіхалагічную атмасферу дадзенага перыяду ў славянскай культуры. Шырокае ўжыванне тэрміна «неарамантызм» украінскімі і беларускімі крытыкамі тлумачыцца іх спробай падкрэсліць спецыфіку славянскага мадэрнізму, акцэнтаваць увагу на яго рамантычнай дамінанце, а таксама на яго дыферэнцыраванасці адносна класічнага заходнееўрапейскага мадэрнізму і дыстанцыянаванасці адносна дэкадансу, які атрымаў негатыўную ацэнку ў гэтых літаратурах. Найбольш выразна канцэптуалізацыя ўкраінскага неарамантызму адлюстравана ў літаратурна-крытычных артыкулах Л. Украінкі, у якіх аналізуецца прырода дадзенага напрамку, разглядаюцца яго агульныя тэндэнцыі ў межах агульнаеўрапейскага літаратурнага працэсу, а таксама асаблівасці іх праяўлення ва ўкраінскай літаратуры. Неарамантызм А. Луцкевіч акрэслівае як агульнае найменне мадэрністычных плыняў, якія мелі месца ў беларускай літаратуры, і паказвае яго галоўную рысу – пераемнасць, захаванне традыцыі. Значнае месца ў літаратурна-крытычных артыкулах Л. Украінкі і А. Луцкевіча займае канцэптуалізацыя неарамантычнага героя.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Гэты твор даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution» («Атрыбуцыя») 4.0 Сусветная.
Бібліяграфічныя спасылкі
Гундорова, Т. ПроЯвлення Слова: Дискурсія українського модернізму. Постмодерна інтерпретація / Т. Гундорова. – Львів, 1997. – 298 с.
Дорошко, Л.С. Неоромантична природа раннього українського модернізму: моногр. / Л.С. Дорошко; Брест. гос. ун-т им. О.С. Пушкина. – Брест: Изд-во БрДУ, 2007. – 191 с.
Луцкевіч, А. Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва / А. Луцкевіч. – Мінск, 2006. – 460 с.
Моренець, В. Національні шляхи поетичного модерну першої половини ХХ ст.: Україна і Польща / В. Моренець. – Київ: Вид-во Соломії Павличко «Основи», 2002. – 327 с.
Пригодій, С. Літературний імпресіонізм в Україні та США: Типологія та національні особливості / С. Пригодій. – Київ, 1998. – 312 с.
Русская литература ХХ века (1890 – 1910): в 2 кн. / под ред. проф. С.А. Венгерова. – М.: Издат. Дом «ХХІ век – Согласие», 2000. – Кн. 1. – 512 с.
Скупейко, Л.І. Неоромантизм Лесі Українки (Рецепція. Концепція особистості. Міфопоетика): автореф. дис. … д-ра філол. наук / Л.І. Скупейко. – Київ, 2009. – 40 с.
Тарасюк, Л. Рамантызм у беларускай літаратуры / Л. Тарасюк // Роднае слова. – 1998. – № 9. – С. 37 – 43.
Тычына, М.А. Феномен пераходнага перыяду: праблема тыпалогіі / М.А. Тычына // Літаратура пераходнага перыяду: тэарэт. асновы гіст.-літ. працэсу. – Мінск, 2007. – С. 3 – 101.
Українка, Л. Зібрання творів: у 12 т. – Київ: «Наукова думка», 1977. – Т. 8. – 320 с.
Франко, І.Я. Краса і секрети творчості / І.Я. Франко; упор., приміт. Р.Т. Гром’яка. – Київ, 1980. – 444 c.
Царик, Д.К. Типология неоромантизма / Д.К. Царик; отв. ред. Л.С. Радек. – Киев: Штиинца, 1984. – 166 с.
Шамякіна, Т.І. Беларуская класічная літаратура і міфалогія / Т.І. Шамякіна. – Мінск: БДУ, 2001. – 186 с.