НАЗВЫ МУЧНЫХ І КРУПЯНЫХ ВЫРАБАЎ ВА ЎСТОЙЛІВЫХ АДЗІНКАХ МОВЫ: ЛІНГВАКУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ АСПЕКТ

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

А. С. САДОЎСКАЯ
М. А. ЯКАЛЦЭВІЧ

Анатацыя

У кампанентны склад шматлікіх фразеалагізмаў і прыказак уваходзяць лексемы, якія абазначаюць назвы прадуктаў харчавання, сярод якіх асобна можна вылучыць тыя, што маюць адносіны да мукі, мучных і крупяных вырабаў. Аб’ектам увагі ў артыкуле сталі ўстойлівыя адзінкі мовы, якія ўтрымліваюць адзначаныя кампаненты. Разглядаецца спецыфіка іх структуры, семантычная трансфармацыя, а таксама культуралагічны накірунак. У склад шматлікіх фразеалагізмаў і прыказак уваходзіць лексема хлеб, якая ўтрымлівае ў сабе цэлы спектр значэнняў: ад асноўнага прадукта харчавання да адлюстравання розных бакоў жыцця чалавека. Радзей ужываюцца іншыя назвы мучных вырабаў: пірог, каравай, батон, калач, блін, аладка, пернік. Характарызуюцца і выразы, структурным кампанентам якіх з’яўляюцца лексемы, што маюць непасрэднае дачыненне да крупяных вырабаў – манна, зерне, крупы, пшаніца. Аналізуемыя ўстойлівыя адзінкі мовы маюць сваю нацыянальную адметнасць, з’яўляюцца адлюстраваннем менталітэту беларускага народа, яго этнакультурных асаблівасцей, агульначалавечых асноў жыццядзейнасці.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
САДОЎСКАЯ, А. С., & ЯКАЛЦЭВІЧ, М. А. (2021). НАЗВЫ МУЧНЫХ І КРУПЯНЫХ ВЫРАБАЎ ВА ЎСТОЙЛІВЫХ АДЗІНКАХ МОВЫ: ЛІНГВАКУЛЬТУРАЛАГІЧНЫ АСПЕКТ. Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі, (10), 79-84. Retrieved from https://journals.psu.by/humanities/article/view/1080
Біяграфіі аўтараў

А. С. САДОЎСКАЯ, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

канд. філал. навук, дац.

М. А. ЯКАЛЦЭВІЧ, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

канд. філал. навук, дац.

Бібліяграфічныя спасылкі

Лепешаў, І.Я. Тлумачальны слоўнік прыказак / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. – Гродна : ГрДУ, 2011. – 695 с.

Лепешаў, І.Я. Слоўнік фразеалагізмаў : у 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭН імя П.Броўкі, 2008. – Т. 1 : А–Л. – 672 с.

Лепешаў, І.Я. Слоўнік фразеалагізмаў : у 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭН імя П. Броўкі, 2008. – Т. 2 : М–Я. – 704 с.

Волошин, Ю.К. Актуализация концепта «хлеб» / Ю.К. Волошин // Вестн. Самар. ун-та. История, педагогика, филология. – 2017. – Т. 23, № 11. – С.75–80.

Беларуская міфалогія : Энцыклапед. слоўнік / С. Санько [i інш.] – Мінск : Беларусь, 2004. – 570 с.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. – Мінск : Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1984. – Т. 5 / Рэд. тома М.Р. Суднік. – Кн. 2 : У–Я. – 608 с.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т.– Мінск : Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1978. – Т. 2 : Г–К / Рэд. тома А.Я. Баханькоў. – 768 с.

Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік прыказак / І.Я. Лепешаў. – Мінск : Выш. шк., 2014. – 141 с.

Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 2004. – 448 с.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск : Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1977. – Т. 1 : А–В / Рэд. тома К.К. Атраховіч. – 608 с.