СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫ АНАЛІЗ БЕЛАРУСКІХ І НЯМЕЦКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ І ПАРЭМІЙ З БІБЛЕЙСКІМІ АНТРАПОНІМАМІ

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

С. С. МАСЛЕНІКАВА

Анатацыя

У артыкуле апісваюцца ў супастаўляльным аспекце выяўленыя з фразеалагічных і парэміялагічных слоўнікаў беларускія і нямецкія ўстойлівыя адзінкі з біблейскімі кампанентамі, якія абазначаюць уласныя імёны і прозвішчы чалавека (Адам, Ева, Каін, Ісус Хрыстос, Марыя, Іосіф, Фама, Іуда, Пётр, Павел (Саўл), Абрам, Мафусаіл, Ной, Іарэд, Лаван, Якаб, Валтасар, Гог, Понцый Пілат, Корах, Вельзевул, Давід, Голіаф, Йонатан, Валаам) і іх дэрываты. Вызначаюцца поўныя эквіваленты ў абедзвюх мовах. Асобна падаюцца ўстойлівыя выразы, якія сустракаюцца толькі ў беларускай мове ці маюць месца выключна ў нямецкай мове. Упершыню ажыццяўляецца іх колькасны падлік і вызначаецца роля ў папаўненні фразеалагічнага і парэміялагічнага фондаў абедзвюх моў. Гэта робіць магычымым разгледзець уплыў Бібліі на носьбітаў беларускай і нямецкай моў, а таксама вызначыць агульныя і адметныя рысы ў моўных карцінах абодвух народаў і іх менталітэтах.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
МАСЛЕНІКАВА, С. С. (2022). СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫ АНАЛІЗ БЕЛАРУСКІХ І НЯМЕЦКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ І ПАРЭМІЙ З БІБЛЕЙСКІМІ АНТРАПОНІМАМІ. Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі, (9), 108-110. Retrieved from https://journals.psu.by/humanities/article/view/1531
Біяграфія аўтара

С. С. МАСЛЕНІКАВА, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы

канд. філал. навук, дац.

Бібліяграфічныя спасылкі

Сцяцко, П.У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П.У. Сцяцко, М.Ф. Гуліцкі, Л.А. Антанюк. – Мінск : Выш. шк., 1990. – 222 с.

Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 1.: А – Л. – 590 с.

Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 2008. – Т. 2.: М – Я. – Выд. 2-е, дап. і выпр. – 968 с.

Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў / І.Я. Лепешаў. – Мінск : БелЭн, 2004. – 448 с.

Немецко-русский фразеологический словарь / сост. Л.Э. Бинович ; под ред. С.И. Константиновой. – М.: Аквариум, 1995. – 768 с.

Лепешаў, І.Я. Тлумачальны слоўнік прыказак / І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. – Гродна : ГрДУ, 2011. – 695 с.

Граф, А.Е. Словарь немецких и русских пословиц / А.Е. Граф. – СПб.: Лань, 1997. – 287 с.

Der Duden in zwölf Bänden. Redewendungen. Wörterbuch der deutschen Idiomatik. – Band 11 / Herausgegeben von der Dudenredaktion. – Berlin: Dudenverlag, 2013. – 928 S.