КАМОРЫ-ЭКСПАКГАЎЗЫ Ў СІСТЭМЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ МЫТНАЙ СЛУЖБЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІІІ ст.
##plugins.themes.bootstrap3.article.sidebar##
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
У другой палове ХVІІІ ст. у ВКЛ адбылася рэформа дзяржаўнага апарата, адным з вынікаў якой стала рэарганізацыя мытнай службы і ператварэнне яе ў спецыяльны інстытут у сістэме выканаўчай улады дзяржавы. Мытная служба ВКЛ у гэты перыяд была перабудавана на прынцыпах бюракратыі і стала адной з самых дасканала арганізаваных дзяржаўных структур. Для забеспячэння максімальна поўнага паступлення ў бюджэт грошай, сабраных ад спагнання пошлін ад тавараў, якія перавозіліся праз мяжу, дзяржава шукала аптымальныя шляхі для арганізацыі эфектыўнай працы мытняў, у тым ліку і праз інстытуцыянальныя змены.
У артыкуе на падставе вывучэння і абагульнення архіўных матэрыялаў упершыню ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі паказаны роля і значэнне камор-экспакгаўзаў. У прыватнасці, адзначана, што такія адмысловыя пункты мытнага кантролю з’явіліся ў структуры мытнай службы ВКЛ у 1788 г. Яны былі створаны ў гарадах, дзе ажыццяўляўся найбольш актыўны гандаль замежнымі таварамі – Вільні, Гродне, Коўне, Мінску, Брэсце, Слоніме, Пінску, Мазыры, Нясвіжы і Навагрудку. Акрамя правядзення працэдуры мытнага дагляду, ацэнкі тавара і налічэння пошліны, экспакгаўзы дадаткова з’яўляліся месцамі часовага складзіравання і захоўвання тавараў. У даследаванні даецца характарыстыка дзейнасці экспакгаўзаў, адзначаецца іх роля ў пашырэнні і развіцці гандлю на тэрыторыі ВКЛ у другой палове ХVІІІ ст.
Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні дзейнасці дзяржаўных інстытутаў ВКЛ у другой палове ХVІІІ ст, пры падрыхтоўцы абагульняючых навуковых прац, вучэбных дапаможнікаў па гісторыі ВКЛ і гісторыі мытнай службы.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Гэты твор даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution» («Атрыбуцыя») 4.0 Сусветная.
І. Ф. КІТУРКА, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
канд. гіст. навук, дац.
Бібліяграфічныя спасылкі
Zahorski A. Centralne instytucje polityczne w Polsce w dobie rozbiorów. – Warszawa, 1959. – 283 s.
Volumina legum. – Petersburg: Nakładem i drukiem Jozafata Ohryzki, 1860. – T. VІІ. – 415 s.
Балковая В.Г. Таможенная служба в системе управления Российского государства (ХVI–ХVIII вв.): историко-правовой аспект. Диссерт. на соиск. уч. ст. докт. юрид. наук. URL: https://www.dissercat.com/content/tamozhennaya-sluzhba-v-sisteme-upravleniya-rossiiskogo-gosudarstva-xvi-xviii-vv-istoriko-pra (дата обращения 05.11.2020).
Кітурка І.Ф. Стварэнне і развіццё дзяржаўнай мытнай службы ВКЛ у другой палове ХVІІІ ст.: гістрыяграфія пытання // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Серыя Гуманітарныя навукі (гісторыя, філасофія, філалогія) – 2021. – № 2 (58). – С. 13–23.
Довнар-Запольский М.В. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. – Т. І. – Киев: Тип. Имп. св. Владимира и издательское дело Н.Т. Корчак-Новицкого, 1901. – VІІІ, 807, СХІІ с.
Lietuvos Vastybes Istorijos Archyvas (LVIA) – Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы. – F. 11. Скарбавая камісія ВКЛ (1509–1797 гг.). – Ар. 1. – Віb. 111. Эканамічныя пратаколы ўказаў і распараджэнняў (1765–1766 гг.).
Голубеў В.Ф. Гандаль у Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ–ХVІІІ стст.: ступень вывучанасці, формы, прынцыпы арганізацыі, асноўныя накірункі ў вывучэнні (пастаноўка праблемы) // Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад.: А.А. Скеп’ян ; рэдкал.: А.А. Каваленя і інш. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – С. 21–32.
Pilarczyk P.M. Komisja Skarbu Wielkiego Księstwa Litewskiego wobec zagadnień handłowych // Гісторыя гандлю на тэрыторыі Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад.: А.А. Скеп’ян ; рэдкал.: А.А. Каваленя і інш. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – С. 189–201.
Pilarczyk P.M. Instrukcje dla litewskich komisarzy skarbowych delegowanych na sejmy (1780–1790) // Krakowskie studia z historii Państwa і Prawa. – 2020. – T. 13. – Nr. 2. – S. 235–255.
Кітурка І. Эканамічная літаратура другой паловы ХVІІІ ст. аб неабходнасці і шляхах рэфармавання сельскай гаспадаркі Вялікага княства Літоўскага //Silva rerum nova: Штудыі ў гонар 70-годдзя Георгія Я. Галенчанкі. – Вільня-Мінск: AIDAI – ATHENAEUM, 2009. – С. 162–168.
LVIA. – F. 11. – Ар. 2. – Віb. 88. Устава і інструкцыі Камісіі па арганізацыі мытняў у ВКЛ (1767 г.).
LVIA. – F. 11. – Ар. 1. – Віb. 238. Мытныя пратаколы (1786–1788 гг.).
Китурко И.Ф. Денежное обеспечение служащих государственной таможенной службы ВКЛ во второй половине ХVIII в. // Вестник Брянского государственного университета. Сер. Исторические науки. – 2022. – № 2– С. 63–71.
LVIA. – F. 11. – Ар. 1. – Віb. 239. Мытныя пратаколы (1788–1790 гг.).
Gordziejew J. Materiały źródłowe do dziejów Wielkiego Księstwa Litewskiego. Cz. 2: Z Zagadnień sksrbowości w dobie stanisławowskiej // Rocznik Biblioteki Naukowej PAU i PAN w Krakowie. – 2004. – S. 127–166.
LVIA. – F. 11. – Ар. 1. – Віb. 131. Пратаколы Скарбавага дэпартамента (1795 г.).