СЛЯДЫ РАЗБУРЭННЯ МУРАВАНЫХ БУДЫНКАЎ ХІ–ХІІІ стст. НА ВЕРХНІМ ЗАМКУ СТАРАЖЫТНАГА ПОЛАЦКА

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

А. Л. КОЦ
І. У. МАГАЛІНСКІ
П. М. КЕНЬКО

Анатацыя

У артыкуле прадстаўлены вынікі археалагічных даследаванняў слядоў разбурэння мураваных помнікаў ХІ–ХІІІ стст. на тэрыторыі Верхняга замка Полацка, якія былі выяўлены падчас будаўнічых прац у 2019–2022 гг. Аўтары адзначаюць, што падчас археалагічных работ былі лакалізаваны плямы разбурэння “храма на дзядзінцы” і “княжацкага церама”, а таксама зафіксаваны тры месцы з развалам будаўнічага матэрыялу, якія можна аднесці да невядомых мураваных будынкаў. У артыкуле пададзены характар залягання будаўнічых матэрыялаў у культурных напластаваннях помніка, месца іх лакалізацыі, характарыстыка знаходак з плям разбурэння і інш. Робіцца выснова, што на Верхнім замку, акрамя Сафійскага сабора і “храма на дзядзінцы”, маглі быць размешчаны яшчэ два мураваныя храмы і адзін будынак нявызначанага прызначэння. Адна царква лакалізуецца аўтарамі каля могілак ХІ–ХІІІ стст., якія былі выяўлены і даследаваны ў паўночна-заходняй частцы Верхняга замка, другі храм мог быць размешчаны каля заходняй сцяны Чырвонай бальніцы, а трэці помнік фіксуецца ў прыватным сектары ў паўночнай частцы замка.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
КОЦ, А. Л., МАГАЛІНСКІ, І. У., & КЕНЬКО, П. М. (2023). СЛЯДЫ РАЗБУРЭННЯ МУРАВАНЫХ БУДЫНКАЎ ХІ–ХІІІ стст. НА ВЕРХНІМ ЗАМКУ СТАРАЖЫТНАГА ПОЛАЦКА. Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі, (2), 13-18. https://doi.org/10.52928/2070-1608-2023-67-2-13-18
Біяграфія аўтара

І. У. МАГАЛІНСКІ, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай

канд. гіст. навук, дац.

Бібліяграфічныя спасылкі

Воронин Н.Н. Бельчицкие руины (к истории полоцкого зодчества ХІІ века) // Архитектурное наследство. – М., 1956. – Вып. 6. – С. 3–20.

Каргер М.К. К истории Полоцкого зодчества ХІІ в. (руины вновь открытого храма на Верхнем замке) // Новое в археологии. – М.: МГУ, 1972. – С. 202–209.

Начальный этап новых исследований Верхнего замка Полоцка (2018–2020 гг.) / О.Н. Левко, И.В. Магалинский, П.М. Кенько, А.Л. Коц, В.В. Черевко, А.А. Соловьев, Л.Г. Калбеко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: зб. арт. V міжнар. навук. канф., Полацк, 15–16 крас. 2021 г. / Полац. дзярж. ун-т; пад агульн. рэд. А.І. Корсак (адк. рэд.), В.У. Чараўко, У.Я. Аўсейчыка. – Наваполацк: Полац. дзярж. ун-т, 2021. – С. 48–60.

Раппопорт П.А. Архитектура Древней Руси и археология // Краткие сообщения Института археологии АН СССР. – М., 1982. – Вып. 172. – С. 3–9.

Раппопорт П.А., Шолохова Е.В. Дворец в Полоцке // Краткие сообщения Института археологии АН СССР. – М., 1981. – Вып. 164. – С. 91–99.

Рэкамендаваныя артыкулы аўтара (аўтараў)

1 2 > >>