ІНТЭГРАЛЬНЫЯ ПРЫМЕТЫ СІНАНІМІЧНАСЦІ ДЗЕЯСЛОЎНЫХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З СУБКАТЭГАРЫЯЛЬНЫМ ЗНАЧЭННЕМ ДЗЕЙНАСЦІ

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

В. В. МАРШЭЎСКАЯ

Анатацыя

Аўтар робіць спробу ўдакладніць асноўны паняційны апарат – фразеалагічныя сінонімы, сінанімічны рад – дзеяслоўных фразеалагізмаў з субкатэгарыяльным значэннем дзейнасці. Асноўнымі метадамі даследавання сталі метад семантычнай ідэнтыфікацыі, метад кампанентнага аналізу, апісальны і аналітычны метады. Устаноўлена, што аналізаваныя фразеалагізмы-сінонімы ўтвараюць сінанімічныя рады, у семантычнай структуры якіх прысутнічаюць такія семантычныя прыкметы, як катэгарыяльнае значэнне дзеяння (працэсу), субкатэгарыяльнае значэнне дзейнасці, інтэгральная сема канкрэтнай або абстрактнай дзейнасці. Пераважаюць фразеалагізмы-сінонімы са значэннем абстрактнай дзейнасці. На дэнататыўным узроўні фразеалагізмы-сінонімы не могуць узаемазамяняцца ў любым кантэксце: адрозненні ў этымалагічных вобразах, непаўторная ўнутраная форма, разнастайная экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка выключаюць магчымасць адэкватнай замены. У працэсе функцыянавання дзеяслоўныя фразеалагізмы-сінонімы валодаюць складаным перапляценнем семантычных, граматычных, стылістычных характарыстык, што замацоўвае за імі пазіцыю частковай узаемазамены. Атрыманыя вынікі могуць быць выкарыстаныя ў тэорыі і практыцы лексікаграфіі і фразеаграфіі.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
МАРШЭЎСКАЯ, В. В. (2024). ІНТЭГРАЛЬНЫЯ ПРЫМЕТЫ СІНАНІМІЧНАСЦІ ДЗЕЯСЛОЎНЫХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ З СУБКАТЭГАРЫЯЛЬНЫМ ЗНАЧЭННЕМ ДЗЕЙНАСЦІ. Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі, (4), 82-87. https://doi.org/10.52928/2070-1608-2024-72-4-82-87
Біяграфія аўтара

В. В. МАРШЭЎСКАЯ, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

канд. філал. навук, дац.

Бібліяграфічныя спасылкі

Янкоўскі Ф.М. Беларуская фразеалогія. – Мінск: Нар. асвета, 1981. – 79 с.

Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. – Мінск: Высш. шк., 1978. – 224 с.

Лепешаў І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. – Мінск: Выш. шк., 1998. – 271 с.

Авалиани Ю.Ю., Ройзензон Л.И. О разграничении синонимики и вариантности в области фразеологических единиц // Вопросы фразеологии и составления фразеологических словарей. – Баку, 1968. – С. 70–77.

Гаврин С.Г. Синонимия фразеологических сочетаний современного русского языка: к постановке вопроса о принципах словаря фразеологических синонимов // Вопросы фонетики, словообразования, лексики русского языка и методики его преподавания. – Пермь, 1964. – С. 189–199.

Сидоренко М.И. Парадигматические отношения фразеологических единиц в современном русском языке. – Л.: ЛГПИ, 1982. – 108 с.

Жуков В.П. Семантика фразеологических оборотов. – М.: Просвещение, 1978. – 160 с.

Лепешаў І.Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. – Мінск: Навука і тэхніка, 1984. – 264 с.

Лебединская В.А. Процессуальные фразеологизмы современного русского языка. – Челябинск: ЧГПИ, 1987. – 80 с.

Маршэўская В.В. Семантычныя групы дзеяслоўных фразеалагізмаў са значэннем абстрактнай дзейнасці // Беларуская лінгвістыка. – 2022. – Вып. 89. – С. 86–93.

Маршэўская В.В. Семантычныя групы дзеяслоўных фразеалагізмаў са значэннем канкрэтнай дзейнасці // Веснік Полац. дзярж. ун-та. Сер. А. Гуман. навукі. – 2023. – № 1(66). – С. 153–157.