ЗНАХОДКІ ПЛІНФЫ НА ТЭРЫТОРЫІ ПОЛАЦКА

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

А. Л. КОЦ

Анатацыя

У артыкуле прадстаўлены аналіз археалагічных даследаванняў, падчас якіх быў зафіксаваны будаўнічы матэрыял у слядах разбурэння помнікаў мураванага дойлідства, комплексы гаспадарчага прызначэння, зробленыя з плінфы ці з выкарыстаннем плінфы, месцы канцэнтрацыі знаходак старажытнай цэглы і інш. Усе знаходкі непарыўна звязаны з помнікамі мураванага дойлідства ХІ–ХІІ стст. на тэрыторыі Полацка. Аўтарам абагулены ўсе вядомыя матэрыялы, якія датычацца масавых знаходак будаўнічага матэрыялу, у першую чаргу, плінфы. Галоўным чынам звяртаецца ўвага на месцы, дзе не былі зафіксаваны рэшткі мураваных аб’ектаў, а знаходкі будаўнічага матэрыялу адрасуюць да падобных комплексаў. Зроблены папярэднія высновы аб размяшчэнні новых помнікаў архітэктуры. Даследчыкам прапанаваны перспектыўныя месцы для правядзення археалагічных даследаванняў, дзе можна выявіць новыя аб’екты дойлідства ХІ–ХІІ стст. Аналіз знаходак плінфы дазваляе больш шырока раскрыць патэнцыял полацкага мураванага дойлідства.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
КОЦ, А. Л. (2026). ЗНАХОДКІ ПЛІНФЫ НА ТЭРЫТОРЫІ ПОЛАЦКА. Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі, (1), 10-13. https://doi.org/10.52928/2070-1608-2026-77-1-10-13

Бібліяграфічныя спасылкі

Булкин В.А. Отчёт об археологоических исследованиях Софийского собора и прилегающей к нему территории в 1978 г. // Фонд археологичской научной документации Центрального научного архива НАН Беларуси. – Д. № 594.

Варонин В.А. Храмовое и монастырское строительство в XIII–XVI вв. // Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX–XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV–XVIII вв. / О.Н. Левко [и др.]; редкол.: А.А. Коваленя (гл. ред.) ; науч. ред. О.Н. Левко. – Минск: Белар. наука, 2012. – С. 437–444.

Дук Д.У. Археалагічныя раскопкі на старажытным полацкім гарадзішчы ў 2007 г. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы V Міжнар. навук. канф., 24–25 кастр. 2007 г. / уклад. Т.А. Джумантаевай. – Полацк: ППГКМЗ, 2009. – С. 255–278.

Дук Д.У. Справаздача аб археалагічных раскопках на полацкім гарадзішчы ў 2007 г. У 2 ч.: Ч. 1. Тэкст // Фонд археалагічнай навуковай дакументацыі Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі. – Спр. № 2537.

Клімаў М.В. Археалагічныя працы 1996 года на Востраве ў Полацку // Аcta archaeologica Albaruthenica – Вып. 5 / уклад. М.А. Плавінскі, В.М. Сідаровіч. – Мінск: І.П. Логвінаў, 2009. – С. 46–53.

Клімаў М.В. Папярэднія вынікі археалагічных раскопак 2021 – 2022 гг. ва ўсходняй частцы Верхняга замка г. Полацка // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы VІІІ Міжнар. навук.-практ. канф., 1–2 ліст. 2022 г. / уклад. Т.У. Явіч. – Полацк: Полац. кніж. выд-ва, 2022. – С. 140–152.

Коц А.Л., Магалінскі І.У., Кенько П.М. Сляды разбурэння мураваных будынкаў ХІ–ХІІІ стст. на Верхнім замку старажытнага Полацка // Вестник Полоцкого государственного университета. Сер. A, Гуманитарные науки. – 2023. – № 2(67). – С. 13–18. DOI: https://doi.org/10.52928/2070-1608-2023-67-2-13-18.

Соловьёв А.А. Итоги археологического надзора за строительно-земляными работами по ремонту теплотрассы на ул. Войкова, в районе домов №№ 1-5 в г. Полоцке (изучение культурного слоя северо-западной части Великого посада) // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі: (па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў 2022 г.), Полацк, 23 лют. 2023 г. / Гродз. дзярж. ун-т ім. Янкі Купалы; Нац. Полац. гіс.-культ. музей-запаведнік / навук. рэд. Т.А. Джумантаева; уклад. Т.У. Явіч. – Гродна: ГрДУ, 2025. – С. 77–85. – DOI: https://doi.org/10.52275/PM2023-77-85.

Соловьёв А.А. Наблюдения за земляными работами на территории строительства дома по ул. Краснова, 12 в г. Полоцке в 2012 г. // МАБ. – 2014. – № 25. – С. 360–364.

Тарасаў С.В. Полацк ІХ – XVII стст.: Гісторыя і тапаграфія. – Мінск: Белар. навука, 1998. – 183 с.

Тарасов С.В. Отчёт о раскопках в Полоцке в 1988 г. // Фонд археологической научной документации Центрального научного архива НАН Беларуси. – Дело № 1084.

Штыхов Г.В. Древнеполоцкое каменное зодчество // Белорусские древности: докл. к конф. по археологии Белоруссии (Минск, янв.-февр. 1968 г.) / под ред. В.Д. Будько и др. – Минск, 1967. – С. 262–297.

Штыхов Г.В. Древний Полоцк (ІХ–ХІІІ вв.). – Минск: Наука и техника, 1975. – 136 с.

Рэкамендаваныя артыкулы аўтара (аўтараў)