МАСТАЦКАЯ ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ АСОБЫ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ У БЕЛАРУСКАЙ ПРОЗЕ XX–XXI СТАГОДДЗЯЎ
##plugins.themes.bootstrap3.article.sidebar##
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Аннотация
Даследаванне мастацкай інтэрпрэтацыі гістарычных падзей і асоб, звязаных з беларускай рэчаіснасцю, не страчвае сваёй актуальнасці ў цяперашні час і прыцягвае ўвагу сучасных літаратуразнаўцаў. Пры адлюстраванні падзей мінулага аўтары, несумненна, абапіраюцца на дадзеныя гістарычнай навукі. Аднак немалаважную ролю ў такіх выпадках адыгрывае і мастацкая фальсіфікацыя. Сучасныя беларускія пісьменнікі канцэптуальна-гістарычна інтэрпрэтуюць асобу Еўфрасінні Полацкай, але пры гэтым імкнуцца не аддаляцца ад прататыпа, прадстаўленага ў «Жыціі Еўфрасінні Полацкай». Праводзіцца даследаванне мастацкага вобраза Еўфрасінні Полацкай у беларускай гістарычнай прозе XX–XXI стст. Сцвярджаецца, што ў прааналізаваных творах пісьменніцы Вольга Іпатава і Валянціна Коўтун па-свойму інтэрпрэтуюць гэты вобраз, падаюць больш ці менш праўдападобным у параўнанні з гістарычным прататыпам.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##
Это произведение доступно по лицензии Creative Commons «Attribution» («Атрибуция») 4.0 Всемирная.
Библиографические ссылки
Шынкарэнка, В.К. Станаўленне і развіццё беларускай прозы пра мінулае / В.К. Шынкарэнка // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2003. – № 1. – С. 92–96.
Запрудскі, І.М. Партрэт асветніцы, народжаны на мяжы стагоддзяў / І.М. Запрудскі // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 11 студзеня. – С. 6.
Кніга жыцій і хаджэнняў / уклад., прадм. і камент. А.А. Мельнікава. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 503 с.
Дамарад, І.І. «Князёўнаю Полацкаю пачаты …»: аповесць «Прадыслава» Вольгі Іпатавай / І.І. Дамарад // Роднае слова. – 2004. – № 8. – С. 8–11.
Іпатава, В.М. Прадыслава: аповесць: для сярэд. і ст. шк. узросту / В.М. Іпатава ; аўт. прадм. Л.С. Савік. – Мінск : ТДА “Сталія”, 2003. − 80 с.
Коўтун, В.М. Пакліканыя: раман-жыціе / В.М. Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 245 с.