ІНТРАВЕРТАВАНЫЯ І ЭКСТРАВЕРТАВАНЫЯ МЕТАДЫ ЭСТЭТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ПЕДАГОГІЦЫ: ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫЗНАЧЭННЯ
##plugins.themes.bootstrap3.article.sidebar##
##plugins.themes.bootstrap3.article.main##
Анатацыя
Артыкул прысвечаны вывучэнню тэарэтычных асноў вызначэння інтравертаваных і экстравертаваных метадаў эстэтычнага выхавання ў беларускай народнай педагогіцы. Аўтар разглядае сродкі і метады беларускай народнай педагогікі, што традыцыйна ўжываліся ў эстэтычным выхаванні. У артыкуле прадстаўлена аўтарская класіфікацыя інтравертаваных і экстравертаваных метадаў эстэтычнага выхавання ў беларускай народнай педагогіцы згодна з накіраванасцю на ўнутраны або знешні духоўны ці матэрыяльны свет. Сукупнасць метадаў рэалізуецца праз сям’ю, мясцовую суполку жыхароў, калектыў аднагодкаў і працэс самавыхавання. Адзначаецца, што мэта інтравертаваных метадаў – далучыць асобу да свету прыгажосці праз развіццѐ ўмення бачыць, адчуваць, успрымаць, разумець, ацэньваць, эстэтычна перажываць з’явы прыгажосці (іх адсутнасць). Спецыфічная рыса экстравертаваных метадаў – скіраванасць на фарміраванне ўменняў ствараць і захоўваць прыгажосць зносін, працы, творчасці, прыроды.
##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Гэты твор даступны па ліцэнзіі Creative Commons «Attribution» («Атрыбуцыя») 4.0 Сусветная.
Бібліяграфічныя спасылкі
Юнг, К.Г. Психологические типы / К.Г. Юнг. – М.: Попурри. – 1998. – 656 с.
Современный словарь по педагогике / сост. Е.С. Рапацевич. – Минск: Современное слово, 2001. – 928 с.
Большая Советская Энциклопедия: в 30 т. / гл. ред. А.М. Прохоров. – М.: Сов. энцикл. – Т. 30. – 631 с.
Арлова, Г.П. Беларуская народная педагогіка / Г.П. Арлова. – Мінск: Народная асвета, 1993. – 120 с.
Сержпутоўскі, А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / А.К. Сержпутоўскі; прадм. У.К. Касько. – Мінск: Універсітэцкае, 1998. – 301 с.
Крук, І.І. Следам за сонцам: беларускі народны каляндар: дапам. для педагогаў дзіцячых дашкольных устаноў / І.І. Крук. – Мінск: Ураджай, 1998. – 216 с.
Беларуская міфалогія: энцыкл. слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – Мінск: Беларусь, 2006. – 599 с.