Сінькова, Л.Д. Паміж тэкстам і дыскурсам: беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: гісторыя, кампаратывістыка і крытыка (літ.-крыт. артыкулы, гутаркі) / Л.Д. Сінькова. – Мінск: Паркус плюс, 2013. – 296 с.
Article Sidebar
Main Article Content
Abstract
Назва кнігі доктара філалагічных навук, прафесара Л.Д. Сіньковай аб’ядноўвае два полюсы, не геаграфічныя, – тэкст і дыскурс, не лінгвістычныя. Гэта полюсы, што склаліся па законах логікі літаратурнага крытыка і літаратуразнаўцы. Аўтар сама тлумачыць назву кнігі як актуалізаванае літаратуразнаўства: «Дыскурс – гэта таксама тэкст, толькі актуальна прамоўлены, актуалізаваны ў пэўнай сацыякультурнай сітуацыі» [1, с. 3]. У кнізе сабраны, пракаменціраваны, аб’яднаны ў раздзелы, або па праблемах, артыкулы, тэзісы, гутаркі, рэцэнзіі, што былі зроблены Л.Д. Сіньковай-Корань напрацягу больш за дваццаць год. Гэта – кніга-справаздача ці магчымасць самога аўтара перагледзець сваю навуковую дзейнасць, свае крытычныя заўвагі, мысленні наконт літаратурнага працэсу напрацягу дваццаці год. У кнізе сабраныя працы, бібліяграфія і фотаздымкі 1990–2000-х гадоў, закранаюцца гады студэнцтва (у раздзеле VІ «Згадкі і гутаркі»), аспірантуры, дактарантуры аўтара.
Article Details

This work is licensed under a Creative Commons Attribution 4.0 International License.
Н. Б. ЛЫСОВА, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
канд. філа. навук, дац.
References
Сінькова, Л.Д. Паміж тэкстам і дыскурсам: беларуская літаратура ХХ–ХХІ стст.: гісторыя, кам-паратывістыка і крытыка (літ.-крыт. артыкулы, гутаркі) / Л.Д. Сінькова. – Мінск: Паркус плюс, 2013. – 296 с.
Most read articles by the same author(s)
- N. LYSOVA, BELARUSIAN VERSION OF METADRAMA (TOWARDS THE CHARACTERISTIC OF “NEW DRAMA” IN BELARUS), Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 10 (2019)
- N. LYSOVA, HISTORICAL ESSAY BY ALEXANDER GUGNIN: BIBLIOGRAPHY AND PROBLEMS, Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 4 (2024)
- N. LYSOVA, Васючэнка, П.В. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм / П.В. Васючэнка ; навук. рэд. В.П. Жураўлёў. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск : МДЛУ, 2016 – 200 с., Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 10 (2017)
- N. LYSOVA, FROM THE BEGINNING WAS THE LANGUAGE OR THEME LANGUAGE IN THE WORKS OF MODERN BELARUSIAN LITERATURE, Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 10 (2017)
- N. LYSOVA, S. LIASOVICH, Славянские чтения. ХХІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя, Даўгаўпілс, 18–19 мая 2017 г., Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 10 (2017)
- N. LYSOVA, THE FUNCTION OF THE NATURE IN V. BYKAV’S STORIES: TOWARDS THE DEFENITION OF RESEARCH FIELD, Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 2 (2016)
- N. LYSOVA, THE DOCUMENTARY UTOPIA: OXYMORON OR «DARK LIGHT». NOTICE WORKS SVETLANA ALESIEVICH IN THE CONTEXT OF THE LITERARY AND ARTISTIC PROCESS, Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 10 (2016)
- Н. Б. ЛЫСОВА, Лявонава, Е.А. Беларускае мастацтва слова ХХ стагоддзя ў еўрапейскім літаратурным кан- тэксце: тыпалогія, рэцэпцыя, пераклад / Е.А. Лявонава. – Мінск: БДУ, 2014. – 319 с., Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 2 (2015)
- Н. Б. ЛЫСОВА, Бурдзялёва І.А. Літаратура ў каардынатах часу: выбраныя працы. – Мінск: МДЛУ, 2024. – 232 с., Vestnik of Polotsk State University. Part A. Humanities: No. 4 (2024)