УДАКЛАДНЕННЕ МАДЭЛІ РАБОЧАЙ КАМЕРЫ ЛАНЦУЖНАГА ТЭХНАЛАГІЧНАГА АГРЭГАТА

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

У. А. ПАТАПАЎ
С. І. РУСАН
Л. А. СІВАЧЭНКА

Анатацыя

Выкананае ўдасканаленне структуры напоўненай рабочай камеры ланцужнага тэхналагічнага агрэгата набліжае яе мадэль да рэальнай канструкцыі і, такім чынам, дазваляе больш дакладна даследаваць тэхналагічны працэс у ёй. У артыкуле выкладзены алгарытмы набліжанага вызначэння каардынат цэнтра мас матэрыялу, які напаўняе рабочую камеру, яго скорасці і паскарэнні. Пабудаваны графікі змянення кінематычных характарыстык цэнтра мас у выглядзе функцый вугла павароту крывашыпа. Для іх пабудовы выбраны геаметрычныя параметры і кінематычныя характарыстыкі, якія адпавядаюць эксперыментальнаму ўзору ланцужнага агрэгата. Атрыманыя вынікі ў выглядзе графікаў дазваляюць аналізаваць рух часцінак рэчыва, іх скорасці і паскарэнні, неабходныя для аналіза ўдарных эфектаў у рабочай камеры, а таксама для падбора яе геаметрычных параметраў. Распрацаваны алгарытм можа быць выкарыстаны для ўдакладнення разліку неабходнай магутнасці рухавіка.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
ПАТАПАЎ, У. А., РУСАН, С. І., & СІВАЧЭНКА, Л. А. (2026). УДАКЛАДНЕННЕ МАДЭЛІ РАБОЧАЙ КАМЕРЫ ЛАНЦУЖНАГА ТЭХНАЛАГІЧНАГА АГРЭГАТА. Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя В. Прамысловасць. Прыкладныя навукі, (3), 34-41. https://doi.org/10.52928/2070-1616-2026-55-3-34-41
Біяграфіі аўтараў

С. І. РУСАН, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт

канд. тэхн. навук, дац.

Л. А. СІВАЧЭНКА, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Магілёў

д-р тэхн. навук, праф.

Бібліяграфічныя спасылкі

Интенсификация технологических процессов в аппаратах адаптивного действия / Л.А. Сиваченко, Л.Л. Сотник, Т.Л. Сиваченко и др.; под науч. ред. Л.А. Сиваченко. – Барановичи: Баранович. гос. ун-т, 2020. – 359 с.

Цепной агрегат в технологии сортировки твердых коммунальных отходов / В.А. Потапов, Л.А. Сиваченко, В.О. Китиков и др. // Научно-технический прогресс в жилищно-коммунальном хозяйстве: сб. тр. / Ин-т жилищ.-коммун. хоз-ва НАН Беларуси; под общ. ред. В.О. Китикова. – Минск: БГУИР, 2025. – С. 160–166.

Сиваченко Л.А., Потапов В.А., Русан С.И. Цепные технологические агрегаты: монография. – Могилев: Белорус.-Рос. ун-т, 2025. – 164 с.

Патапаў У.А., Русан C.I., Сівачэнка Л.А. Мадэліраванне і аналіз сілавога ўзаемадзеяння звенняў у рабочай камеры ланцужнага агрэгата // Вестн. Брест. гос. техн. ун-та. Машиностроение. – 2023. – № 1(130). – С. 95–108. DOI: 10.36773/1818-1112-2023-130-1-95-108

Распрацоўка алгарытму аналітычнага метаду кінематычнага аналізу чатырохзвеннага механізма ланцужнага агрэгата / У.А. Патапаў, С.І. Русан, Л.А. Сівачэнка і інш. // Вестн. Брест. гос. техн. ун-та. Машиностроение. – 2022. – № 2(128). – С. 105–112. DOI: 10.36773/1818-1112-2022-128-2-105-112

Агляд аналітычных метадаў кінематычнага аналізу прываднога механізма ланцужнага агрэгата / У.А. Патапаў, С.І. Русан, Л.С. Сідор і інш. // Вестн. Полоц. гос. ун-та. Серия B, Промышленность. Прикладные науки. – 2025. – № 2. – С. 8–17. DOI: 10.52928/2070-1616-2025-52-2-8-17