СПЕЦЫФІКА ПЕРАДАЧЫ АМАНІМІІ Ў “ПРАЗАІЧНАЙ ЭДЗЕ” ПРЫ ПЕРАКЛАДЗЕ НА РУСКУЮ, АНГЛІЙСКУЮ І БЕЛАРУСКУЮ МОВЫ

##plugins.themes.bootstrap3.article.main##

Я. А. ПАПАКУЛЬ

Анатацыя

У артыкуле аналізуюцца асаблівасці перадачы пабудаванай на шматзначнасці гульні словаў пры перакладзе старажытнаісландскага зборніка першай паловы XIII стагоддзя “Празаічная Эда” на рускую, англійскую і беларускую мовы. Вялікая ўвага надаецца перакладчыцкім прыёмам і аналізу іх адпаведнасці аўтарскай задуме, логіцы апавядання і захаванню літаратурнасці тэксту. Дэталёва разглядаецца пытанне адпаведнасці перакладаў на вышэйзгаданыя мовы, адпаведна артыкул суправаджаецца цытатамі на старажытнаісландскай, англійскай, рускай і беларускай мовах. Падчас параўнання паслядоўна аналізуюцца хібы існуючых перакладаў “Празаічнай Эды” на рускую і англійскую мовы, дэманструецца вырашэнне аналагічных праблемных момантаў у беларускамоўным перакладзе твора. У сувязі з гэтым выказваецца меркаванне, што менавіта прыём літаратурнай адаптацыі тэксту з’яўляецца найбольш аптымальным для захавання аўтарскай задумы, зместавага напаўнення і мастацкай вартасці.

##plugins.themes.bootstrap3.article.details##

Як цытаваць
ПАПАКУЛЬ, Я. А. (2022). СПЕЦЫФІКА ПЕРАДАЧЫ АМАНІМІІ Ў “ПРАЗАІЧНАЙ ЭДЗЕ” ПРЫ ПЕРАКЛАДЗЕ НА РУСКУЮ, АНГЛІЙСКУЮ І БЕЛАРУСКУЮ МОВЫ. Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі, (9), 123-126. Retrieved from https://journals.psu.by/humanities/article/view/1534
Біяграфія аўтара

Я. А. ПАПАКУЛЬ, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай

канд. філал. навук

Бібліяграфічныя спасылкі

Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. – Мінск : Галіяфы, 2021. – 298 с.

Петров, С.В. Поэзия скальдов / С.В. Петров, М.И. Стеблин-Каменский. – Л. : Наука, 1979. – 111 с.

Снорри Стурлусон. Младшая Эдда / изд. подг. О.А. Смирницкая, М.И. Стеблин-Каменский. – Л. : Наука, 1970. – 138 с.

The Prose Edda / translated by Jean I. Young. – Cambridge, England : Bowes & Bowes, 1954. – 131.

Edda / translated by A. Faulkes. – Exeter : Short Run Press Ltd., 2011. – 285.

Edda Snorra Sturlusonar, Nafnaþulur og Skáldatal / Guðni Jonsson bjó til prentunar. – Reykjavík : Islendingasagnaútgáfan, 1976. – 355 s.